I. Ціха ў небе зоры ззяюць, Сэрца тухкае ў груздях. Недзе дзеўкі ўжо спяваюць, Ня спіць моладзь па начах. Вось і сёння на спатканне Хлопец з дзеўчынай прыйшлі. Поўняцца яны каханнем, Быццам самі на зямлі.
II. А дзяўчына ой прыгожа Шчочкі чырванню гараць. Постаць гладкая і кожа. Вось такую б у жонкі ўзяць. За язык цягнуць ня трэба, Яна ўмее гаварыць. Можа вас вагнаць у глебу, Можа душу вам адкрыць.
III. Хоць і ростам не высока, Але колькі моцы ў ёй! Як пабачыш яе шчокі, Абліваешся крывёй. Нібы ў птушкі галасочак, Што шчабеча цэлы дзень. Жыццё льецца з яе вочак, Я б кахаў і яе цень.
IV. У жыцці сваім хто можа, Знойдзе гэткае дзяўчо. Спадзявацца тады можна На кахання пачуццё!