I. Новыя твары, новыя людзі, Божа, куды я папаў?! Я ўжо няведаю што заўтра будзе, Бо штосьці сягоння чакаў. Новыя словы, новыя рэчы, Новае смецце і бруд. Хоць і ня хочу ўчарашняй галечы А што будзе заўтра вось тут?!
Пр: Сонца і вецер б'е мне па твары. Сёння і заўтра, дзе я? Добрыя вочы і цёмныя хмары - Гэта Радзіма мая!
II. Новыя словы, новыя песні, Вера ў кагосьці яшчэ. Што ты тут зробіш, ты нават трэсні, А вада пад камень не цячэ. Новае шчасце, новае гора, Будзе, альбо ўжо было. Ці можа заўтра будзе як учора. Хто там уключыць сьвятло?!
Пр: Сонца і вецер б'е мне па твары. Сёння і заўтра, дзе я? Добрыя вочы і цёмныя хмары - Гэта Радзіма мая!