I. Грукоча ўночы цягнік Я еду ўсё далей у цемру. Вось горад з'явіўся і знік І я ўжо ня ведаю дзе мы. Здаецца, вось-вось, і прыпынак Дык не, памыліўся я зноў. Стаміўся я, дзе адпачынак?! Дзе гоман маіх гарадоў?!
Пр: Бадзяньне, блуканьне ўночы Няўжо я ня ўбачу прамень?! Няўжо не расплюшчым мы вочы?! Няўжо мы не ўстанем з кален?!
II. Дык нешта ўсё цёмна ды цёмна Калі мы асветлімся зноў? Калі закрычым у голас поўны Сярод беларускіх бароў! Цягнік усё далей і далей Ад роднай старонкі мае, Якую мы ўсе паважаем, Хоць зараз яна і у сне.
Пр: Бадзяньне, блуканьне ўночы Няўжо я ня ўбачу прамень?! Няўжо не расплюшчы мы вочы?! Няўжо мы не ўстанем з кален?!