I. На калені мы не ўстанем! Мы вякамі бераглі свой край. За яго заўжды паўстанем. І ня скажам мы яму - Бывай! Нашы дзеды, продкі - ўсе Беларусы. За жыццё змагаліся для нас! Гінулі зарана, кроў цякла па вуснах, Каб мы жылі ў мірны, добры час!
Пр: І тут ніхто нас не кране! І ні цябе, і ні мяне! І тут ніхто нас не кране! І ні цябе, і ні мяне! І ні цябе, і ні мяне! Нас не кране!
II. І калі ляцелі кулі, Яны падстаўлялі грудзь сваю! І з магутнасцю імкнулісь Бараніць паўсюль сваю зямлю! Брат ійшоў за брата, За дзяцей і ўнукаў. Не зламіць іх была а ні чым! Толькі бляск у вочах, Толькі сэрцаў грукат І ізноўку ўперад! Наўздым!
Пр: І тут ніхто нас не кране! І ні цябе, і ні мяне! І тут ніхто нас не кране! І ні цябе, і ні мяне! І ні цябе, і ні мяне! Нас не кране!
Лёс сабе не выбіраюць! Усе жывуць і паміраюць! За сабою пакідаюць! Свой чарговы след!