I Кроплі падалі тады, у той вечар Ты глядзеў і бачыў парасоны… І знікалі гарады дзесьці ў вечнасць І цяпер аскепкі мы збіраем… А нас ужо нішто не аб’яднае.
Пр: (А цябе не знайсці, нас няма, і ты сама) – 2 вакал Не сустрэліся вачамі Нашы душы ў адчаі. І цяпер мы разумеем Што нічога не паспеем…
II Адчуваньне цяплыні Дзесьці знікла І сабе мы болей не належым. Цемра гасіць прамяні – гэта звыкла. І ужо нас болей не пабачыць І я цябе не пажадаў прабачыць.
Пр: (А цябе не знайсці, нас няма, і ты сама) – 2 вакал Не сустрэліся вачамі Нашы душы ў адчаі. І цяпер мы разумеем Што нічога не паспеем…
III Пытаньняў больш за ўсё Адказаў не знайсці ніяк Што гэта за жыцьцё? Чаму ў ім усё не так? Чаму такі мой лёс? Чаму нешчасціць гэтак мне? І вадаспадам слез душу кране…