I. Рукой, як фарбай яркіх дзён Я намалюю зьнічак сон Аблокаў сталых цішыню Парушу, прыгнуў у вышыню. І буду там, як на зямлі Глядзець на сонца прамяні Шукаць цябе, ці можа не Ня трэба, не будзі мяне.
Пр: Не трывай мяне ў сне Не будзі мяне ў сне [2р.]
II. Ракой, праз водбліскі дажджоў Краіну мараў я знайшоў І плыняй рэдкасных падзей Там захварэў я ад людзей
Пр: Не трывай мяне ў сне Не будзі мяне ў сне [2р.]
III. Азірнуўся з-за аблок і бачу Як шары пускаюць на ўдачу І лятуць яны на сустрач ветру За сабою цягнуць кіламетры І як кветкі ў небе, расцвітаюць І пялёсткі па зямлі лятаюць А навокал вусны ў пацалунках Адаб’юцца дзесьці ў малюнках.
Пр: Не трывай мяне ў сне Не будзі мяне ў сне. [2р.]