Адчыняюцца вокны на высокіх паверхах, Вылятаюць паэты да таго, хто там зверху. І ня спыніш ты іх, і ня зробіш нічога. Гэта звыклая рэч – шлях паэтаў да Бога. Гэты край безнадзейны асвятлялі і грэлі І праз рыфмы і рытмы на рэальнасьць глядзелі, Але ўсё як заўсёды, і іх тут не прызналі, І яны ўжо далёка, і яны ўжо ня з намі...
Яны стваралі свой час, ляцелі стрэлы іх фраз Проста ў душы праз вочы. Яны і зараз лятуць, іх можна ў сэрцы адчуць, Калі толькі захочаш.
І паміж радкоў чытаеш іхні лёс, Вечны сумны лёс паэтаў. Нібы промнямі мы працятыя наскрозь Словам светлым...
Уначы ты запаліш адзінокую свечку, Два радкі прачытаеш - і наблізіцца вечнасьць. І тады зразумееш таямніцы сакрэты Гэтым полымям чыстым неспадзеўна сагрэтыя Радасьць,роспач, надзея, падманутая вера Усе пачуцьці радкамі на малюткай паперы. Ты адчуй свае сэрца, што паскорана б’ецца У сумоў’і сугучным з паэтавым сэрцам
Яны разбураць твой сон, ты чуеш велічны звон Бачыш цені паэтаў Яны заўжды між людзей, яны ў віры падзей, Ты памятай пра гэта
І паміж радкоў чытаеш іхні лёс Вечны сумны лёс паэтаў Нібы промнямі мы працятыя наскрозь Словам светлым...