Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

:B:N: - Daždžami... | Текст песни

Нашы сэрцы замёрзьлі па зіме
Ад халоднае сьцюжы.
Мы забылі той шлях, што засьцілаў
Я пялёсткамі ружаў.

Яна была сама сабой
Са мною ў параўнаньні.
Я купідонавай стралой
Працягла ўсё каханьне.

Рэфрэн:

Дажджамі асьветліцца вакол абшар.
Мы самі згубілі мір агульных мар.
У сэрцы ізноўку цяжарам камень-
Я ненавіджу гэты дзень! Я ненавіджу гэты дзень!

Тваіх вуснаў сасьпелых не забыць
Мне ўжо аніколі.
Успамінаю далоняў цяплыню,
Мой маленькі анёлак.

Глядзі ўсё разьбіта ўшчэнт
І згасьлі нашы сьвечы,
А я гляджу на твой партрэт
Ужо каторы вечар.

Рэфрэн.

Лёс чамусьці склаўся так, а можа хтосьці разгубіўся.
І жыцьця майго мастак, напэўна, проста памыліўся-
Не пабачыў аднаго, а вуснаў ужо было спатканьне;
Не прыкмеціў тваяго і маяго каханьня.

Рэфрэн.

:B:N: еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 1