I. Бэтонныя блёкі хаваюць пачуцьці дзіўных людзей, Я заўсёды марыў бачыць усе кватэры ў зрэзе, Каб адначасова назіраць за сотняй паралельных падзей, Камусьці за шчасьце пярлоўка, а гарэзе дачцэ ікра ня лезе. Тут кот мае дазвол гадзіць на пэрсідскіх дыванах, І хатняя жывёла нават сьпіць на ўласным ложку, А ў суседкі Тацьцяны муж паўгады як на нарах. Прадаўшы маёмасьць за залог спаць на падлозе таксама можна. Можна заплюшчыць вочы й ня бачыць чужых амбіцыяў, Шапэнгаўэр казаў, што так будзе, напэўна, прасьцей... Мы стварылі свой сьвет і астрог, і паліцыю, І пяшчотныя хлопцы ловяць злых да мозгу касьцей. Мне часта здаецца, што наша жыцьцё ілюзія, І толькі па сваёй волі мы рушым у цёмны лес, Давайце пройдзем увесь цыкл ад студзеня да студзеня, Агульнымі намаганьнямі знойдзем сэнс, сэнс, сэнс!
Пр: Ня думайце за нас, бо з гэтым мы ня згодны! Мы маем рацыю, каб разважаць свабодна! І што ня зломіць нас, то зробіць нас мацней! Пакуль мінае час, ловім хвалю мы усіх падзей!
II. Абмый мне таннай фальшу вочы, каб я не змог крочыць, І твой статус узрасьце, але гэта на імнгеньне, Бо я наведаю цябе сёньняшняй цёмнай ноччу, І твае жаданьні ўжо ня будуць мець значэньня. Я буду зьдзекавацца зь цябе і з тваёй жонкі жорстка, І твой статус узрасьце, але гэта на імгненьне. А раніцай будзе плакаць горка газэтная вёрстка, Помста напаткае цябе, як ты сустрэў першае каханьне. Я ня буду хавацца ў сутарэньнях, мне ня трэба гэта, Адбор натуральны прайшоў, але дыктуе соцыюм, Што ў кожнага чалавека цяпер быццам бы за мэту Свайму суседу падкінуць злосьці ды няшчасьця порцыю. Мне падаецца, што хтосьці за намі сочыць з усьмешкай, І мусім дзейнічаць і думаць, калі нават адолела стома. Я пачынаю лёсавырашальную калоду картаў мешкаць, І выпадае фул-хаус: мы будзем жыць адзіным домам!
Пр: Ня думайце за нас, бо з гэтым мы ня згодны! Мы маем рацыю, каб разважаць свабодна! І што ня зломіць нас, то зробіць нас мацней! Пакуль мінае час, ловім хвалю мы усіх падзей!
Брыдж: Падсвядомасць кажа нам аб тым, Што кіруе зверху хтосьці усім І куды вядзе рука яго Толькі куды? ды для чаго?!
III. Мы ўрэшце выйдзем на сьвятло ці станем статкам зьмярцьвелым, І пакуль яшчэ ёсьць час, пакуль каўчэг не адплыў, Маліцца будзьма пакуль канчаткова не звар'яцелі, І каб адбыўся пасьля застою яскравы прарыў. Аднойчы наша еднасьць выратуе нас ад адказу За тое, што раней жылі ў ружовых акулярах. І ў фінальнай бойцы мы не патрываем паразу, І створым новы сьвет наяве, а не ў марах
Пр: Ня думайце за нас, бо з гэтым мы ня згодны! Мы маем рацыю, каб разважаць свабодна! І што ня зломіць нас, то зробіць нас мацней! Пакуль мінае час, ловім хвалю мы усіх падзей!
Брыдж: Граюць людзі ролі не свае, А сабой быць штосьці не дае І не разумеюць аднаго Куды ідуць і для чаго!