Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

:B:N: i N.R.M. - Загiнулым паэтам прысьвячаецца | Текст песни

Адчыняюцца вокны на высокіх паверхах,
Вылятаюць паэты да таго, хто там зверху.
І ня спыніш ты іх, і ня зробіш нічога:
Гэта звыклая рэч — шлях паэтаў да Бога.
Гэты край безнадзейны асвятлялі і грэлі
І праз рыфмы і рытмы на рэальнасьць глядзелі,
Але ўсё як заўсёды, і іх тут не прызналі,
І яны ўжо далёка, і яны ўжо ня з намі.

Яны стваралі свой час, ляцелі стрэлы іх фраз
Проста ў душы праз вочы.
Яны і зараз лятуць, іх можна ў сэрцы адчуць,
Калі толькі захочаш.

І паміж радкоў чытаеш іхні лёс,
Вечны сумны лёс паэтаў.
Нібы промнямі, мы працятыя наскрозь
Словам светлым.

Уначы ты запаліш адзінокую свечку,
Два радкі прачытаеш — і наблізіцца вечнасьць.
І тады зразумееш таямніцы-сакрэты,
Гэтым полымям чыстым неспадзеўна сагрэтыя
Радасьць,роспач, надзея, падманутая вера —
Усе пачуцьці радкамі на малюткай паперы.
Ты адчуй свае сэрца, што паскорана б’ецца
У сумоў’і сугучным з паэтавым сэрцам.

Яны разбураць твой сон, ты чуеш велічны звон,
Бачыш цені паэтаў.
Яны заўжды між людзей, яны ў віры падзей,
Ты памятай пра гэта.

І паміж радкоў чытаеш іхні лёс,
Вечны сумны лёс паэтаў.
Нібы промнямі, мы працятыя наскрозь
Словам светлым.

Адчыняюцца вокны на высокіх паверхах,
Вылятаюць паэты да таго, хто там зверху.
І ня спыніш ты іх, і ня зробіш нічога:
Гэта звыклая рэч — шлях паэтаў да Бога.

І паміж радкоў чытаеш іхні лёс,
Вечны сумны лёс паэтаў.
Нібы промнямі, мы працятыя наскрозь
Словам светлым.
Нібы промнямі, мы працятыя наскрозь
Словам светлым.
Словам светлым!

:B:N: i N.R.M. еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 1