I. Пралятае жыцьцё непрыкметна, Пралятаюць гадзіны, гады... З нейкай хуткасьцю непрыкметнай І ня так, як бывае заўжды. А нярэдка і мы пралятаем Над сваім жа уласным жыцьцём. Ці яго у сабе забіваем, Альбо глушым другім пачуцьцём.
Пр: Будзь сабой! Ня вер нікому! Не аддай жыцьцё другому! Будзь сабой! З табою будуць З літары вялікай Людзі!
II. Нашы сцежкі ў цемры знікаюць. Мы знікаем, як зоркі з нябёс. Мы шукаем, альбо нас шукаюць І з пытаньняў складаецца лёс. Пралятае ўсё, пралятае! Не паспець, не дагнаць, не спыніць. І гадамі вякі накрывае І на мейсцы жыцьцё не стаіць!
Пр: Будзь сабой! НЯ вер нікому! Не аддай жыцьцё другому! Будзь сабой! З табою будуць З літары вялікай Людзі!