1) Рукой, як фарбай яркіх дзён Я намалюю зьнічак сон Аблокаў сталых цішыню Парушу, прыгнуў у вышыню. І буду там, як на зямлі Глядзець на сонца прамяні Шукаць цябе, ці можа не Ня трэба, не будзі мяне. Пр: Не трывай мяне ў сне Не будзі мяне ў сне \\ // -> 2 р.
2) Ракой, праз водбліскі дажджоў Краіну мараў я знайшоў І плыняй рэдкасных падзей Там захварэў я ад людзей Пр: Не трывай мяне ў сне Не будзі мяне ў сне \\ // -> 2 р.
3) Азірнуўся з-за аблок і бачу Як шары пускаюць на ўдачу І лятуць яны на сустрач ветру За сабою цягнуць кіламетры І як кветкі ў небе, расцвітаюць І пялёсткі па зямлі лятаюць А навокал вусны ў пацалунках Адаб’юцца дзесьці ў малюнках. Пр: Не трывай мяне ў сне Не будзі мяне ў сне \\ // -> 2 р.