І. Яны ў вырай не лятуць І не шукаюць, дзе цяплей Яны даўно нам не пяюць І неба стала ім ніжэй
Цяпер іх хаты - правады І пер'е мокне ад дажджу Ляцеў я з імі праз гады А зараз на людзей гляджу
Пр. Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер Я буду там, я маю быць на ей намер Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер Я буду там, я буду там, я маю быць на ей намер
ІІ. Яны пабачылі ўсё І межаў не было для іх Няслі яны вакол жыццё На крылах стомленых сваіх
Білі далонямі святло І адляталі ў амшар Каб і яно людзей знайшло Ды не пакінула ахвяр
Пр. Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер Я буду там, я маю быць на ей намер Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер Я буду там, я буду там, я маю быць на ей намер