Я бачу плямы розных гарадоў. Сьвет ад іх вокнаў хвалюе зноў і зноў! Усе бягуць, жыць усе сьпяшаюцца. Зьнікаюць тыдні, да нас не вяртаюцца. Пробкі, машыны цягнуцца шэрагам. Хваля людская шукае берагу.
Глядзі! Вось твае гарады! Яны ў сэрцы назавўжды!
Ну а навокал усе дамы будуюцца. Кошт усё расьце, народ хвалюецца Ды пашыраецца ў крамах асартымэнт, А банкі тоўшчаюць, лічачы кожны цэнт. Едуць тралейбусы, едуць аўтобусы. Лятуць гадзіны, круцяцца глёбусы.
Глядзі! Вось твае гарады! Яны ў сэрцы назавўжды! І я (і мы) ў гэтых гарадах Ідзем разам па вяках!
Глядзі! Вось твае гарады! Яны ў сэрцы назавўжды! І я (і мы) ў гэтых гарадах Ідзем разам па вяках!