Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

:BN: ды Лявон Вольскі - Загінулым паэтам | Текст песни

Адчыняюцца вокны на высокіх паверхах,
Вылятаюць паэты да таго, хто там зверху
І ня спыніш ты іх, і ня зробіш нічога
Гэта звыклая рэч – шлях паэтаў да Бога.
Гэты край безнадзейны асвятлялі і грэлі
І праз рыфмы і рытмы на рэальнасьць глядзелі
Але ўсё як заўсёды і іх тут непрызналі
І яны ўжо далёка і яны ўжо ня з намі

Яны стваралі свой час, ляцелі стрэлы іх фраз
Проста ў душы, праз вочы
Яны і зараз лятуць іх можна ў сэрцы адчуць
Калі толькі захочаш

І паміж радкоў, чытаеш іхні лёс
Вечны сумны лёс – паэтаў
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь, словам светлым

У начы ты запаліш адзінокую свечку
Два радкі прачытаеш і наблізіцца вечнасьць
І тады зразумееш таямніцы сакрэты
Гэтым полымям чыстым неспадзеўна сагрэтыя
Радасьць роспач надзея, падманутая вера
Усе пачуцьці радкамі на малюткай паперы
Ты адчуй свае сэрца, што паскорана б’ецца
У сумоў’і сугучным з паэтавым сэрцам

Яны разбураць твой сон, ты чуеш велічны звон
Бачыш цені паэтаў
Яны заўжды між людзей, яны ў віры падзей,
Ты памятай пра гэта

І паміж радкоў, чытаеш іхні лёс
Вечны сумны лёс – паэтаў
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь, словам светлым.


:BN: ды Лявон Вольскі еще тексты


Другие названия этого текста
  • BN & NRM - Загінулым паэтам (0)
  • :BN: ды Лявон Вольскі - Загінулым паэтам (0)
  • BN & NRM - Загінулым паэтам (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1