I. Ранак, як размінка, светлыя надзеі Кава, душ, ды інтэрнэт. Поўдзень зменіць схемы, пляны ды падзеі, Грукне, нібы пісталет! То зычаць шчасьця, то праклёны, Такі мой кожны дзень шалёны!
Пр: Я ў гэты дзень, як быццам здань, Як цень бяз сонца не магу! А можа п'яны гэта я, І ўсё кудысьці зноў бягу! Вагон мэтро. Пасля уверх. Праз турнікет, натоўп людзей. Але, ўсё роўна я знайду цябе ў мой шалёны дзень!
II. Панядзелак дарыць пляны на аўторак - перайшло на сераду. Зноў мне не шансуе, сам сабе я - вораг. Але да цябе дайду! То зычаць шчасьця, то праклёны, То я рахманы, то шалёны!
Пр: Я ў гэты дзень, як быццам здань, Як цень бяз сонца не магу! А можа п'яны гэта я, Іі ўсё кудысьці зноў бягу! Вагон мэтро. Пасля уверх. Праз турнікет, натоўп людзей. Але, ўсё роўна я знайду цябе ў мой шалёны дзень!