І. Кроплі падалі тады, ў той вечар Ты глядзеў і бачыў парасоны І знікалі гарады, дзесьці ў вечнасць І цяпер аскелкі мы збіраем А нас ужо нішто не аб'яднае
Пр. Мы сустрэліся вачамі (А цябе) Нашы душы ў адчаі (Не знайсці) (Нас няма) І цяпер мы разумеем (І я) Што нічога не паспеем (Сама)
ІІ. Адчуванне цяплыні дзесьці знікла І сабе мы болей не належым Цемра гасіць прамяні, гэта звыкла І ўжо нас болей не пабачыць І я цябе не пажадаў прабачыць
Пр. Мы сустрэліся вачамі (А цябе) Нашы душы ў адчаі (Не знайсці) (Нас няма) І цяпер мы разумеем (І ты) Што нічога не паспеем (Сама)
Пытанняў больш за ўсё, адказаў не знайсці Як? Што гэта значыць усё? Чаму і ўсё не так? Чаму такі мой лёс? Чаму ня шчасціць гэтак мне? І пад адпадам слёз душу кране