Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

:B:N: - Спіралі | Текст песни

I.
Навокал усе сцвярджаюць,
Што ўсё вяртаецца да нас.
Тэорыі сачыняюць,
Віткамі жыццё завуць падчас.
Ідзем прыступкамі ўверх,
Чарговы пройдзены паверх
Жыццё - спіраль, віток ізноў,
Сюды нас час прывёў!

Пр:
Гэй, гэй, гэй! Усё па спіралі!
Гэй, гэй, гэй! Мы правяралі!

II.
І людзі ўжо ня тыя,
Што былі колькі год назад.
Бялёсыя ды сівыя,
Спяшаюцца жыць яны наўрад.
Мінулага шляхі ідуць,
Да нас паўтор падзей нясуць.
Ты на ўсё позірк маеш свой,
Цягні спіраль з сабой!

Пр:
Гэй, гэй, гэй! Усё па спіралі!
Гэй, гэй, гэй! Мы правяралі!

Мы крочым з табою па гэтай спіралі!
Улетку, зімою праз цёмныя хвалі!
Слядамі ад ботаў напоўніцца глеба.
Ад нашых палётаў расчыніцца неба!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-