Бязлітасна бягуць гады Страляе час па нас ва ўпор Хто не паспеў, ідзе туды Адкуль глядзіць на ўсё з-за зор
Навошта свеціць сонца? Хто нарадзіў аблокі? Чаму мы ходзім па зямлі? Шукалі мы бясконца, рабілі спробы, крокі, Але мы так і не змаглі
Знайсці той сэнс Знайсці той сэнс Знайсці жыцця той сэнс
Адкуль мы ўсе сюды прыйшлі? Куды раптоўна мы знікаем? Пытанні без адказу..... Ці будзе гэта хваляваць мяне, калі мінаючы з неверагоднай хуткасцю танэль да святла, я пакіну гэты свет? Хто будзе сустракаць мяне ля нябеснай брамы? Хто адкрые мне дзверы ў невядомасць? Ці закліча, наогул, мяне суд вышэйшы альбо я стану бяздумным камянём, пагрузіўшыся ў вечную цемру?
Навошта свеціць сонца? Хто нарадзіў аблокі? Чаму мы ходзім па зямлі? Шукалі мы бясконца, рабілі спробы, крокі, Але мы так і не змаглі