Хвалi змыюць увесь гэты Cьвет Змыюць тлум i аркушы газэт, Панясуць праз прастору, праз час Толькi ты ўсьмiхнiся — Хвалi лашчаць нас.
Усё змые з твару Зямлi, Нiбы ў звонкiм увесну ручаi Панясе i прастору i час. Толькi ты не журыся — Хвалi лашчаць нас.
Хвалi праз сэрцы i праз словы Хвалi вышэйшыя за горы Хвалi гiсторыi сакрушаць гмах Хвалi змыюць твае сьлёзы Хвалi рана альбо позна Хвалi разьвеюць пыл у тваiх руках Прагоняць страх
Будзем з даху з табой назiраць Як вада ў пакой прыбываць Будзе. Змые прастору i час Толькi ты ўсьмiхнесься — Хвалi лашчаць нас.
Хвалi праз сэрцы i праз словы Хвалi вышэйшыя за горы Хвалi гiсторыi сакрушаць гмах Хвалi змыюць твае сьлёзы Хвалi рана альбо позна Хвалi разьвеюць пыл у тваiх руках Прагоняць страх