Дзесьці наперадзе, чакае верасень
Асенні светлы сум душы.
Жывем, мінаюць дні, адны ці не адны,
А мне б дажыць да новае вясны.
Дваццаты запар раз жыву ў сакавіку
Зноў заквітнее ўсё, пагоніць прэч смугу
І хмары, што плылі на працягу зімы
А мне б дажыць да новае вясны.
Гляджу на небасхіл – ні зорак, ні душы
Я ўсё жыццё сваё ня бачу сны
Міне гадзіна, дзве, зноў мару у начы:
Як мне дажыць да новае вясны.
І думкі ў галаве, і цені на сцяне
Зліліся у пустэчы ў месячным святле
Ліхтар за ліхтаром, вандруюць мае сны
А мне б дажыць да новае вясны.
Bosae Sonca еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2