Зрабі мне памацней Ранішні напой з навінаў ды падзей, Ход часу павярні, Каб мы з табой ізноў маглі Разам маляваць надзеяў дні Колеру спакою, гуку дабрыні.
Усьмешкай любай абдымі, Звонкім сьмехам абудзі, каб гучаў у сэрца памяці, бараніў ад сумных думак ды бяды.
Немасьць дзён Перамагчы нам, Знакі спазнаць, Лёс адшукаць. Разам быць — Гэта магчыма, Адным гучаць!
Чаму, мне адкажы, Праўда ад лухты звычайна на мяжы? Чаму памылкі лёгкіх слоў Аддаляюць нас ізноў, Пакідая ў пустэчы сноў, у непаразуменьні розных берагоў?
Немасьць дзён Перамагчы нам, Знакі спазнаць, Лёс адшукаць. Разам быць — Гэта магчыма, Адным гучаць!
Вышэй мару, вышэй трымай, Свой шлях ёй асьвячай, Згасаць той мары не дазваляй, Што вядзе за небакрай, Дзе мы пабудуем новы рай. Веры у гэта ты ніколі не губляй.
Немасьць дзён Перамагчы нам, Знакі спазнаць, Лёс адшукаць. Разам быць — Гэта магчыма, Адным гучаць!