Ой, пад гаем зеляненькім Рвала дзеўка лён драбненькі. Брала-брала, прыбірала, Пры дарозе тонка слала. … На гарэ лён, На гарэ лён, белы кужаль, кужаленькі. Не з кім табе, Не з кім табе лён ірваці, лёг ірваці.
З свёкрам стаці, З свёкрам стаці лянок браці, лянок браці, Ой не бранне, ой не бранне гараванне, гараванне. … З свякровай стаці, З свякровай стаць лянок браці, лянок браці, Ой не бранне, ой не бранне гараванне, гараванне.
З залоўкай стаці, З залоўкай стаць лянок браці, лянок браці, Ой не бранне, ой не бранне гараванне, гараванне.
З мілым стаці, З мілым стаці лянок браці, лянок браці, Ой да бранне, ой да бранне мілаванне, мілаванне. … Ой, пад гаем зеляненькім Рвала дзеўка лён драбненькі. Брала-брала, прыбірала, Пры дарозе тонка слала.