Ляцела страла дай удоль сяла, Убіла страла добра молайца!
Ляцела стряла дай ўздож сяла, Ой-лі, ой лёлі, дай ўздоўж сяла. Убіла стряла добра молайца, Ой-лі, ой лёлі, добра молайца. Па тым молайцу, плакаць некаму, Ой-лі, ой лёлі, плакаць некаму.
Прыляталі яго сёстры-ластушкі, Ой-лі, ой лёлі, сёстры ластушкі. Першая села на галовачцы, Ой-лі, ой лёлі, на галовачцы. Другая села ў белых ножачках, Ой-лі, ой лёлі, ў белых ножачках. Трэццяя села на шыром сэрцэ, Ой-лі, ой лёлі, на шыром сэрцэ.
Што й галовачка - той сястра яго, Ой-лі, ой лёлі , то сястра яго. У белых ножачках - то жанка яго, Ой-лі, ой лёлі, то жанка яго. На шыром сэрцэ - то мамка яго, Ой-лі, ой лёлі, то мамка яго. (народны/А.Грахоўская)