Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

BY CRY - Tam, za haroj (viesnavy mix) | Текст песни

Там, за гарой,
там, за гарой за камяной

Вол бушуе, вол бушуе,
Вол бушуе вясну чуе, воран крача - сыра хочу
Воран крача - сыра хоча, дзеўка плача -замуж хоча.
Не бушуй волік пойдзеш у поле, пойдзеш у поле наарэшся,
Не плач дзеўка замуж пойдзеш, замуж пойдзеш нажывешся.

Ой, вясна- вясеначка, дзе твая красеначка,
Ай, на вулку не выходзе танок не выводзе.

Ой, чырачка-пташачка, не залетай далечко
Не залетай далечко, не занось майго венчыка
Бо мой венчык барвенчык, бо ён ужо мне патрэбчык.
Ой, чырачка-пташачка, не залетай далечко

Весна дзе бувала, у лесе зімавала,
Што ты там рабіла, дзе вясна бувала.
Гарод гарадзіла, красачкі садзіла,
вяночкі круціла -а!

Вясна-красна што ты нам прынесла,прынесла,
З карабоў жыта выгрэбла, выгрэбла, выгрэбла,
Ды венічкам вымела, вымела, вымела.

Благаславі Божа, вясну клікаць!
Зіму праважаць, лета дажыдаці!
Вылеці сіза галка, вынесь ключы,
Замкні халодну зіму, адмкні лета!
Благаславі, Благаславі Божа!

Весна дзе бувала, у лесе зімавала,
Што ты там рабіла, дзе вясна бувала.
Гарод гарадзіла, красачкі садзіла,
вяночкі круціла -а!

Гэй! Вясна-красна! Што прынясла?
Ой прынясла радасці,
Гэй! Вясенначка! Развесялі
Ўсе вулачкі, прыталачкі, Гэй!
Вясна! Красна! Вясенначка!
(народны)

BY CRY еще тексты


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-