Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

BY CRY - Čyrvonaja kalina | Текст песни

“ЧЫРВОНАЯ КАЛІНА”
Чырвоная каліна, ой,
Чырвоная каліна,
На куста нахілена.

На куста нахілена, ой
На куста нахілена,
Дзе дзяўчына гуляла.

Дзе дзяўчына гуляла, ой
Дзе дзяўчына гуляла,
Цвет каліну ламала.

Цвет каліну ламала, ой
Цвет каліну ламала,
Да й лічанька раўняла.

Гой-лі, чырвона каліна,
Гой-лі, гуляла дзяўчына,
Гой-лі, лічэнька раўняла,
Гой-лі, косаньку часала .
Гой-лі, каліну ламаці,
Гой-лі, красачцы спадаці,
Гой-лі, слязьмі заліваці,
Але буду я скакаці!

- Ці ж я буду такая, ой
Ці ж я буду такая,
Як каліна жаркая?

- Будзеш, донечка, будзеш, ой
Будзеш донечка будзеш,
Пакуль у мяне будзеш.

А як пойдзеш ад мяне, ой
А як пойдзеш ад мяне,
Спадзе красачка з цябе.

Спадзе з каліны раса, ой
Спадзе з каліны раса,
З цябе, донечка, краса.

Свякроў нявехну лае, ой
Свякроў нявехну лае,
Паваду пасылае.

- Я па воду не пайду, ой
Я па воду не пайду,
Бо я броду не знайду.

Няпоўна вядро брала, ой
Няпоўна вядро брала,
Слёзкамі далівала.

Чырвоная каліна, ой,
Чырвоная каліна,
На куста нахілена.

Гой-лі, чырвона каліна,
Гой-лі, гуляла дзяўчына,
Гой-лі, лічэнька раўняла,
Гой-лі, косаньку часала .
Гой-лі, каліну ламаці,
Гой-лі, красачцы спадаці,
Гой-лі, слязьмі заліваці,
Але буду я скакаці!

Буду я скакаці, танцы граці,
Буду я скакаці, танцаваць, іграці!
(народны/А.Грахоўская)

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Нет видео
-