Сонца спіць і ходзіць у тым лесе мгла За руку водзіць ноч, заплятае ёй косы, Лашчыць плечы, дрыгвою сцеліць шлях Каб не парэпала ноч свае босыя ногі
Прэч з дарогі – нехта гоніць каней Голавы прэч – паляванне ідзе
Мне раскажы, што ты бачыш апоўначы Вочы свае для мяне адкрой Неба маё, чым ноч твая скончыцца Раніцай, сонцам альбо цішынёй?
Мне раскажы, ці спіш ты апоўначы Што твая зорка цябе пяе? Неба маё, ці ўсе гісторыі Маюць аднолькавы сэнс?
На дрыгве днём толькі сляды дзіўных падкоў Кружацца птушкі над лесам крычаць і пужаюць Зданні жывыя ці постаці балотных багоў Хто распачаў паляванне і хто будзе ахвярай?
Прэч з дарогі – нехта гоніць каней Голавы прэч – паляванне ідзе
Некалі сціхне быць можа няспынны стук падкоў Узыдзе сонца і знікне у тым лесе мгла Што выпаўзае з цёмных куткоў і з-пад каранёў За руку водзіць ноч, заплятае ёй косы