Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Cišynia - Naviersie | Текст песни

Ты зноўку глядзіш наўздагон сонцу,
Але вочы, на жаль, больш ня здольныя бачыць жыцьцё.
Спадзяесься, што заўтра зазьзяе бясконца
Белым вірам твае новае пачуцьцё.

Твае словы застылі ў хлусьні малявонцай,
І ніхто больш ня скажа ці то праўда, ці не.
Паміраць мы працягнем у бітве нясконцай,
Але хіба ж гэта варта: ваяваць не за сябе?

Ужо спыніліся крокі ў калідоры,
Адчыняцца раптоўна дзьверы ў твой цёмны пакой.
Ты ляжыш на ложку і бачыш зоры,
Што захіснулі твой дах і спакой.

Рэфрэн:
Наверсе, там, дзе няма аблокаў.
Наверсе, там, дзе заўсёды цішыня.
Наверсе, там, дзе ніколі ня будзе змроку.
Наверсе толькі ты і я.

Новым днем разгарнецца гэта восень,
У паветры зноў водар чыстай вады.
Словы ціха застылі на твае вуснах,
Ты ня скажаш нічога, хоць у грудзях стомлены крык.

Рэфрэн

Навокал толькі хлусьня і холад,
Ты болей ніколі не стрымаеш нічога ўнутры,
І пэўна, што будзеш ты ўжо далёка
Калі з нашай зямлі сыйдзе чорны дым.

Рэфрэн

Cišynia еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2