У гэтай грувасткай і цяжкай імгле
Мяне ашукаў, не іначай
Мой зрок ненадзейны зьнямоглы, але
Здаецца, я полымя бачу
Я крочу ў той бок усё хутчэй і хутчэй
Бо там незвычайнае штосьці
Сваіх не магу адарваць я вачэй
Ад той незямной прыгажосьці
На сэрцы адчуўся раптоўна спакой
Упэўненасьць рухаў і крокаў
Я полымя тое кранула рукой
Агонь не пакінуў апёкаў
Гары, мой агенчык, гары за дваіх
Ад злобы, нуды і адчаю
У моцных пяшчотных абдымках тваіх
Я душу сваю ачышчаю
І вось я адна нерухома стаю
Ня лаюся больш і ня енчу
Бо зьнішчыла сумную ношу сваю
У полымі я вызваленчым
Colpire еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3