Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Deadmarsh - De La Musique Avant Toute Chose... (на верш М.Багдановіча "Па-над белым пухам вішняў...") | Текст песни

Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
De La Musique Avant Toute Chose...

Б'ецца,ўецца шпаркі,лёгкі
Сінякрылы матылёк.

Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых,-
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.

І ліецца хваляй песня,-
Ціхі,ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?

Ці не вецер гэта звонкі
Ў тонкіх елках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?

Не паняць таго ніколі,
Не разведаць,не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць,дрыжаць,звіняць.

Песня рвецца і ліецца
На раздольны,вольны свет.
Але хто яго пачуе?
Можа,толькі сам паэт.

Deadmarsh еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1