Марылі аб сьвеце, Крочылі ўначы. Сноў нашых нябёсы Заглынулі дым. Сьмецце ўзняўшы, вецер Крыкам прышлых зграй Кажа мне, каб я кахаў Дзён апошніх рай.
[Chorus:] Попел ! Забіты жах. Апошні ўлях да мар, надзей... Вольнасць ! А што было... Заглыне ўсё Узыходзячы дзень.
Здрышануўшы цела Вузкай паласой, Гэты погляд зробіць сьлед, Заліты крывёй. Змрочна аглядзеўшы Пыл зламаных крыл, Крохкія нябёсы зноў Дню складаюць гімн.
[Chorus]
Дзень як дзень і ноч як ноч, Толькі штосьці гоніць прэч Розум і прытомнасць. Бей ! Калаціся ў вочы злей ! Я цябе не бачу. Не ! Пакідай крывавы сьлед ! Я па ім цябе знайду, Я праз смерць цябе люблю.
Легкакрылы і нямы. Не забіты, не жывы. Страціў густ, згубіў імпэт У коле здрады, браку мэт.
Зрок ці змрок ? Чаго чакаць ? Згінуць прэч У бязмежную ноч !