Абрастаем паперамі, рэчамі,
Абавязкамі,звычкамі,стрэчамі.
Абрастаем болямі, охамі.
Як валун абрастае мохам,
Абрастаем мохам абставін.
Абрастаем даўгамі, хвастамі.
Абрастаем, як бераг кустамі.
«Дзе чужое, дзе наша? —
пытаем. —
Дзе расцём, а дзе абрастаем?» —
Гэта няпроста
Абрастанне адрозніць ад роста.
На душы маёй —шчэць густая.
Адчуваю: ідзе абрастанне.
Ды спыніць яго я не ў стане.
А быць можа, спыніць я ў стане?
Можа, ўзяць ды узняць паўстанне?
Можа, ўсёю першаасноваю
Абудзіцца па-вясноваму?
Жыць пачаць са старонкі новай –
Яшчэ чыстай,яшчэ вясновай?
Гэта няпроста
Абрастанне адрозніць ад роста.
На душы маёй —шчэць густая.
Адчуваю: ідзе абрастанне.
Толькі як жа мы паўстанем,
Калі кожны міг абрастаем,
Расстаёмся з самімі сабою —
Нехта з боем,а нехта без бою...
(Словы - Анатоль Вярцінскі)
DeltaWaves еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2