(на верш А.Куляшова) Купл1: Парушыўшы законы прыцягнення, Планетамі сярод другіх планет Існуем мы з табой як выключэнне, Мая любоў, — як свет і антысвет. Пр: Адказваеш на мой сардэчны захад Нязгодай, самай крыўднаю з нязгод. Здаецца, павярніся я на захад, Як тут жа ты павернешся на ўсход. Купл2: Ніколі мы адной не ходзім сцежкай, Не дзелім хлеб і дзелім толькі соль, Ты сустракаеш смутак мой усмешкай і смуцішся, калі міне мой боль. Пр: Адказваеш на мой сардэчны захад Нязгодай, самай крыўднаю з нязгод. Здаецца, павярніся я на захад, Як тут жа ты павернешся на ўсход. Купл3: Аднак зямля б мая асірацела і ўвесь сусвет ахутала б імгла, Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела Ты ў невядомасць з хуткасцю святла.