Ar sonerien du - Les sonneurs noirs (Live Holl a-Gevret (2002)
"AR SONERIEN DU " – легенда пра двух музыкантаў, дудара і бубнача, чыёю адмысловаю рысаю было тое, што хоць яны абодва заўсёды насілі чорную вопратку, але маглі сваім прыўкрасным вясёлым граннем пераўтварыць любое свята ў сапраўды незабыўнае. Паданне кажа, як аднойчы, пасля пышнага вяселля, вярталіся яны з аднога мястэчка Bigouden дадому і былі схопленыя жандармамі замест двух злодзеяў. Музыкаў павесілі, бо жандармы хацелі схаваць той факт, што сапраўдных злачынцаў яны ўпусцілі. А іх магіла ў "Les Justices" стала месцам паломніцтва для тых, хто ведаў іх і спачуваў страце. Гэтая песня з’яўляецца данінаю памяці дудара і бубнача. І хаця ў запісу гучыць сумесь традыцыйнага выканання і сучасных рытмаў, але на гэты матыў шчыра цяжка забыцца. (c) by juli-erde