Дырэктар на заводзе гвалціць тваю маці i Яна маўчыць - баіцца згубіць працу. На кухні сядзіць заўжды п'яны бацька, Лепшы сябр не выходзіць з наркатычнага трансу. Выхад у горад - спатканьне з гвалтам. “Няўжо ўсё так дрэнна?”- пытае псiхолаг. Ён жыве зусім у іншым раёне, Яго жыхары не ведаюць голад.
Нянавісць! Ты маеш права на нянавісьць! Нянавісць! Тваё сьвятое права - нянавісьць!
Мянты на вуліцы зьбіваюць дэманстрантаў. Заўтра дэманстранты падораць ім кветкі. Рэкляма, якой корміць цябе тэлевізар: “Свабода гэто - пракладкі ды таблеткі!” Здрада ў інтарэсах палітыкі. Свая шкура даражэй за маральнасьць? Соцыумпрос: “Што ты будзеш рабіць?” Змагаецца розум і ментальнасьць.
Нянавісць! Ты маеш права на нянавісьць! Нянавісць! Тваё сьвятое права - нянавісьць!
У цэнтры Эўропы ні ўсход ні захад. У сваёй хаце, сваёй крэпасьці, Я стаю пасярод пакою, Новы дзень, тваю маць, у бэтонным гета. І "захад" тлусты і “талерантны” Глядзіць на мяне эратычна. Каб Эўропа жыла ў дабрабыце, Ты, азіят, не будзеш сытым.
Нянавісць! Ты маеш права на нянавісьць! Нянавісць! Тваё сьвятое права - нянавісьць!