Маці-Поўнач, як яны спяць пад палаючай страхою? Маці-Поўнач, як яны могуць спаць – рэкі твае сплываюць крывёю!..
Памяць... незагойныя... раны! Веліч і слава твае зламаны....
Гледзячы ў неба – ды сонца не бачаць, У сэрцы трывожным адзін клопат маюць – Схавацца б глыбей ад турбот, А праз гэта душу прадалі і страцілі шчасце... Ва ўласных вачах апляваны народ...
І таму няма спакою ўноч душы маёй – Цені, відмы, мроі і праявы лучацца ў ёй...
Маці-Поўнач – Воля скаваная рве ланцугі! Спрадвечны Рубон сыноў склікае пад свае сцягі!