Ідуць жаўнеры Беларусы Праз вёскі, сёлы, гарады, Пераламаць усе прымусы, Што ім нясьлі вякі, гады. Няхай больш ворагі ня сьмеюць Сваю нам волю накідаць - Сьцягі Пагоні ўжо ясьнеюць, Іх рукі моцныя дзяржаць! Ідуць жаўнеры і сьпяваюць, Дзяўчатам сэрцы бьюць мацней. Праменьні сонца і зброў зьзяюць, Калёны ідуць далей, далей... А песьня льецца над палямі: Вон, гадаўё, з нашай зямлі, Вы нашу кроў пілі вякам?, Сьмерць вам, вы век свой аджыл?! З іх не адзін у вёсцы роднай Пакіну і мілую сваю, Яе пагляд у начы халоднай Яму прыпомніцца ў баю. Як птушка думка ў даль нясецца: Дзе хата родная... Дзе плуг... І ён бязстрашна ў перад рвецца Каб біць бандытаў-валацуг. Ідуць жаўнеры Беларусы Праз вёскі, сёлы, гарады, Пераламаць усе прымусы, Што ім нясьлі вякі, гады. Сьцяг бел-чырвона-белы вольны У сэрцы кожнага із іх - Жаўнер Краёвай Абароны На варце стаў правоў сваіх!