Гасне святло, знікае дзень, Цёплым снегам плача цішыня. Пасумуй са мной, мой цень. Вельмі хутка і цябе ня стане тут. Ці магу я захаваць той бясконцы момант? Бо бегчы лягчэй, чым чакаць.
Апошняе сонца Узыходзіць, як прыйдзе ноч. І сумны анёл, быццам шэры прывід, За мной сочыць бясконца.
Цені смяюцца, Цемра крадзе мае сны. І гасне сусвет, і лічу я хвіліны, І мару прачнуцца.
Час цячэ, нібыта кроў, Чорнай плямай расплываючыся па стале. Час каменне кідаць прайшоў, Але ці мае плён збіраць каменне ізноў? І хочацца бегчы па сценах і даху, Бо бегчы прасцей, чым чакаць.
Апошняе сонца Узыходзіць, як прыйдзе ноч. І сумны анёл, быццам шэры прывід, За мной сочыць бясконца.
Цені смяюцца, Цемра крадзе мае сны. І гасне сусвет, і лічу я хвіліны, І мару, мару прачнуцца.