У гэты апошні твой летні вечар
Месяц смуткуе разам з табой.
Ён светам халодным абдыме за плечы
І будзе старацца нясці супакой.
А заўтра настане апошні твой дзень,
Які прынясе навокал жыццё.
Твой лёс раптам акутала цень,
Душою ты кінешся ў забыццё.
Імя табе –Купала!
Жахлівыя позіркі ў грамадзе.
Самкнуліся чорныя хвалі,
Пакінуўшы толькі кругі на вадзе.
Сонечны свет зацягнецца хмарай,
Вецер нашэпча гаям маладым
Як стаўшы купальскай ахвярай,
Ты стала выратаваннем людскім.
Самкнуліся чорныя хвалі,
Пакінуўшы толькі кругі на вадзе.
А ранкам наступным празрыстыя росы
На травах рачных будуць ляжаць.
Гэта горкія дзявочыя слёзы
Пад промнем ласкавым зіхацяць.
DRYGVA еще тексты
Другие названия этого текста
- Дрыгва - Купальская ахвяра (0)
- DRYGVA - Купальская ахвяра (0)
Видео
-
Дрыгва - Купальская Ахвяра (Drygva - Kupal'skaya Ahvyara)
Дрыгва (Drygva) - Купальская Ахвяра (Kupal'skaya Ahvyara) Demo: Кола Часу ( Kola Chasu) 2009 Slavonic ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1