Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Dymna Lotva - Самотны Чалавечы Голас | Текст песни

Я не ведаю, пра што расказваць...
Пра смерць ці пра каханне?
Ці гэта адно і тое ж... Пра што?
... Мы толькі пабраліся.
Яшчэ хадзілі па вуліцы і трымаліся за рукі,
нават калі ў краму йшлі...
Я казала яму: \"Я кахаю цябе\".
Але я не ведала яшчэ, як яго кахала...
Але я не ведала яшчэ, як яго кахала!
Не ўяўляла...

Ён пачаў мяняцца —
кожны дзень я сустракала іншага чалавека...
Апёкі выходзілі напаверх...
У роце, на языку, шчоках —
спачатку з'явіліся маленькія болечкі,
пасля яны разрасліся...
Слаёчкамі злазіла слізістая...
Плевачкамі белымі...
Колер твару...
Колер цела...
Сіні... Чырвоны... Шэра-буры...
А яно ўсё такое маё, такое любімае!
Пра гэта не расказаць!
Пра гэта не напісаць!

На маіх вачах...
У параднай форме яго засунулі ў цэлафанавы мех і завязалі...
I гэты ўжо мех паклалі ў драўляную труну...
Нават не далі труну абняць...
Поўзаю ля магілы на каленях...
Заўсёды на каленях...
Мне было дваццаць тры гады...

Dymna Lotva еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1