Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Dzieciuki - Chłopcy-Bałachoŭcy | Текст песни

Смела мы cваімі шаблямі рубілі –
Чырвоныя пачвары, ажно літасьці прасілі.
І нічога, калі ўбачым здрадніцкія каркі,
Нашы коні варанныя, як летнія маланкі.

Не ўцякуць ад нас бальшывіцкія прыслугі,
Атрымаюць кулю, ці паспрабуюць пугі.
Нам галоўнае - здабыць свабоду,
Прыпыніць навалу з бальшывіцкага Усходу.

Пр: х2

К:
Ёсць у нас стрэльбы , ёсць у нас гарматы,
Конніцца шальная і пляваць на страты.
Не хацім ў кайданах жыць мы ў галечы,
Лепей вольнаму ў бойцы ганарова легчы.

Пр: х2

К:
Як мы білі вас зацята, так і будзем біць,
Мы спрадвеку жылі тут і далей будзем жыць.
Кожны ў нашым войску вольны і смелы,
Кожны з нас нясе сцяг бел-чырвона-белы


Другие названия этого текста
  • Dzieciuki - Хлопцы-балахоўцы (1)
  • Dzieciuki - Chłopcy-Bałachoŭcy (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Популярное сейчас
Видео
Нет видео
-