Янка Купала
А хто там iдзе, а хто там iдзе
У агромнiстай такой грамадзе?
-Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крывi, на нагах у лапцях?
- Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць напаказ сваю?
- На сьвет цэлы.
А хто гэта iх, не адзiн мiльён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзiў их сон?
- Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелась iм,
Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм?
- Людзьмi звацца.
Dzieciuki еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2