Нашы ворагі гатовы: крыжакі стаяць ля муру. Эх, нямецкія сабакі, хочуць дзерці нашу скуру! Алебарды навастрылі, шастапёры паўздымалі, З кім змагацца яны будуць, ім магістры не сказалі. Бо каб ведалі імя, паўцякалі б з поля бою: Ніхто з рыцараў ня марыў разьвітацца з галавою. Бо крыжацкую навалу – той славуты шыхт нямецкі – Зь зямлёй заўжды раўняў наш Давыдзе Гарадзенскі.
Помніць яго бацька Нёман, помніць нашая зямля, Помняць людзі ў Гародні, помніць і Нямеччына. Не шкадуючы жыцьця, замак свой ён бараніў, А ў паходзе на крыжакаў іх бязьлітасна лупіў. Наш Давыдзе - гэта шчыт на заходнім рубяжы, А ў пагоні – гэта меч, якім ворага сячы. У Гародні ёсьць свой слаўны наш герой, Які праз стагодзьдзі павядзе ў бой!
Наш герой павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой! Наш герой павядзе ў бой!