Am Em
Пра што шапоча забытая магіла,
C G
Жаўнера войска нікому невядомага.
Am Em
Наша зямля сыноў тых не лічыла,
C G
Хто для яе праг жыцця вольнага.
Ён на шляху сустрэў савецкую навалу,
Ён фашыстоўскі лад не прызнаваў.
Яго імя не атрымала славу,
Паклаў галовушку ну дык паклаў.
Am Em
Полымя вайны – на ростанях беларусы.
C Am
Акупанты лезуць з усіх бакоў.
F Dm
Белыя саматканыя абрусы,
C Am
На якіх стужкай выступіла кроў.
Нікому вестку аб смерці не даслалі,
Ніхто не плакаў па жаўнеры маладым.
Эсэсаўскім агнём дамы пылалі,
Сястра і маці ператварыліся ў дым.
А бацька, да вайны яшчэ, сканаў ў Сібіры,
Ён кулаком быў і не ішоў ў калгас,
Яго да ворагаў народу залічылі,
У бальшавіцкіх кіпцюрах прамень загас.
Полымя вайны – на ростанях беларусы.
Акупанты лезуць з усіх бакоў.
Белыя саматканыя абрусы,
На якіх стужкай выступіла кроў.
Dzieciuki еще тексты
Другие названия этого текста
- Dzieciuki - Забытая магіла (1)
- Dzieciuki - Zabytaja mahiła (0)
- DZIЕCIUKI - Забытая магіла (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3