Я сьніў прыгожы сон: Гервасій Выліваха У шахматы гуляў Кілішкамі ў шынку. “Як жыць далей, герой?” А ён сказаў мне: “Бляха! Гарэлку дапілі, Давай па каньяку!”
І я крочу, і я крочу У шынок, дзе нальюць днём і ноччу! І я крочу, і я крочу: Будзе скоч – не саскочу са скочу!
“Я роспач піў ладзьдзёй, Гуляў са сьмерцю ў покер, Напіўся ў ВКЛ, Прачнуўся – у РБ. Ды меў надзейны тыл: Мой сябра Джоні Ўокер З-пад куляў і з шынку Выносіў на сабе”.
І я крочу, і я крочу У шынок, дзе нальюць днём і ноччу! І я крочу, і я крочу: Будзе скоч – не саскочу са скочу!
Я слухаў да відна, Што мне казаў Гервасій: “Ня зробіш самагон З жаночае сьлязы! А хочаш кап-кап-кап – У бары ёсьць півасій: Пятнаццаць куфляў, каб Ня бегаць два разы!
І я крочу, і я крочу У шынок, дзе нальюць днём і ноччу! І я крочу, і я крочу: Будзе скоч – не саскочу са скочу!