Адзін хлапец быў няшчасным, На жыцьцё грашыў. За шчасьцем за кардон Падацца вырашыў. Сябры засумавалі, Рыдае сястра. А ён быў упэўнены што добра, там Дзе нас няма.
А сёньня ён, а сёньня ён, На цягніку пакінуў родны дом А сёньня ён, а сёньня ён, На цягніку пакінуў родны дом
Батрачыў на будоўлях, Праліў сто сем патоў. Хадзіў на караблях Да грынляндзкіх берагоў. І Сцыла, і Харыбда, І Бостан, і Нью-Ёрк. Але яму абрыдла — Зьбіраецца на ўсход.
А сёньня ён, а сёньня ён, Па дому роднаму сумуе ён. А сёньня ён, а сёньня ён, Па дому роднаму сумуе ён.
Усіх грошай не заробіш, Ня возьмеш дзевак усіх. Душы спакой і шчасьця За мяжою не знайсьці! У родным доме маці Стамілася чакаць. Сабе сказаў ён: «Хопіць Па сьвету вандраваць!»
А сёньня ён, а сёньня ён Вяртаецца да дому сёньня ён. А сёньня ён, а сёньня ён Вяртаецца да дому сёньня ён.
А сёньня ён, а сёньня ён Зь сябрамі выпівае сёньня ён. А сёньня ён, а сёньня ён Зь сябрамі выпівае сёньня ён.
Dzieciuki - Песьня пра гарадзенскага гастарбайтэра Dzieciuki - Песьня пра гарадзенскага гастарбайтэра ... Dzieciuki - Давыд Гарадзенскі (прэм'ера песьні на канцэрце "Героі ...