Простыя людзі добрай волі! Скіньце ланцугі прапаганды і няволі! Вайна не патрэбная aні вам, aні cуседзям! Мір – хатам, вайна – імпэрыям!
1. Мову нянавісьці, рыторыку вайны Прыдумалі ў кабінэтах цынікі-скаты. Па “зомбі-скрыне” расклалі па паліцах. Маеш вобраз ворага! Хавай, піпл!
Вось табе дэвіз ад ілжэпрарока. Вось табе кулямёт ад ілжэпатрыёта. Генэрал, магчыма, выдасі мэдаль. А сьвятар гарантуе лесьвіцу ў рай!
Простыя людзі добрай волі! Скіньце ланцугі прапаганды і няволі! Вайна не патрэбная aні вам, aні cуседзям! Мір – хатам, вайна – імпэрыям!
2. Для нас украінец – не “хахол”, паляк – ня “пшэк”, Амэрыканец – не “піндос”! Рускі – не “кацап”, узбэк – не “касаглазы”, Грузін – ня “чурка”, літовец – ня “лабус”!
Адзіны падзел: ты злы ці добры? Сучасныя людзі ці дзікія орды? Твой шчыры выбар: чалавек ці пешка? Зьвярыны ашчэр ці вясёлая ўсьмешка?
Простыя людзі добрай волі! Скінтце ланцугі прапаганды й няволі! Няхай ваююць падонкі ў кабінэтах! Мір і спакой у чалавечых сэрцах!
Простыя людзі добрай волі! Скіньце ланцугі прапаганды і няволі! Вайна не патрэбная aні вам, aні cуседзям! Мір – хатам, вайна – імпэрыям!