Ня трэба нам чужой хлусьні з наезным гнюсам! І не па іх сягоньня пусьцім мы сьлязу… Вось Панятоўскі! Быў прыродным беларусам - бо нават сваё прозьвішча пісаў праз “Ў”!
І на вякі вякоў яму за гэта слава! І памяць вечная за шчырасьць з дабрынёй! Бо ж ён даваў усім - налева і направа - паводле звычаяў між нашай вескаўнёй…
А то ж спакою не было даўней, мой Божа, - шумеў чарот і дрэвы гнуліся, пся маць! Ды беларус адзін сапраўдны толькі можа Рэч Паспалітую на тры канцы раздаць…
І на вякі вякоў яму за гэта слава! І памяць вечная за шчырасьць з дабрынёй! Бо ж ён даваў усім - налева і направа - паводле звычаяў між нашай вескаўнёй…