Радзімай ён лічыў наш палескі край. Праслыў ён ваяром сярод варожых зграй. І псы-маскалі, і ангельскія сабакі Вылі, калі ім надзіралі сракі!
І ў Рацлавіцкай бітве, і пад Саратогай Трымаўся берасьцейскі шляхціц годна! І ордэн Цынцыната і «Віртуці Мілітары» На грудзёх ня ўсе насілі генэралы!
За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду!
І чарнаскурых слуг і сялян прыгонных Касьцюшка адпусьціў на волю. Бо ўсё жыцьцё лічыў, што роўныя правы Ад нараджэньня дадзены вялікім і малым!
Ня важна каму – людзям ці народам – Калі маюць мужнасьць, калі маюць гонар! І кожны народ мае права на свабоду! І заклікаў Касьцюшка, сын трох народаў:
За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду! За нашу і вашу свабоду!