Шатландыя канец 13 стагодзя. Годныя кланы шатландскiх горцаў узнялiся на барацьбу супраць англiйскiх захопнiкаў. Паўстанне ўзначалiў Вiльям Уолес.
I пачалася вялiкая вайна. I здабывалi шатландцы перамогу за перамогай. I блiзка была доўгачаканая свабода. Але Уолесу здрадзiлi, i быў ён пакараны смерццю. I толькi калi памёр атрымаў ён доўгачаканую свабоду. Гэта яго апошняя песьня.
Я заплюшчыў вочы. Мне нiчога не вiдаць. Чорная сляза - мабыць смерць, а мабыць кроў. Кропля горасцi сцякае па шчацэ. Цяжка вырашыць жыць, альбо памерць. Нарэшце мне ўдалося зразумець Свабода - гэта...
Цiха кацяцца слёзы з-за параз. Свабоду я шукаў, атрымаў адказ. Нянавiсць цячэ кропляй па шчацэ. Не паспеў дапець, чую кат за мной iдзе. Пачакай, бо я здолеў зразумець Свабода - гэта...
Кат узняў свой меч, гэта ўсе ў апошнi раз. Не паспеў дажыць, вось i ўсе - прыйшоў мой час. Мару я шукаў - атрымаў сакрэт. Жадаю закрычаць, каб зразумеў увесь свет: Свабоды тут няма, Свабода - гэта смерць.